Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў сустрэчу свайго дарадцы Стыва Уіткафа і зяця Джарэда Кушнэра з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Маскве «даволі добрай». Паводле прэзідэнта ЗША, амерыканскія пасланнікі перакананыя, што Пуцін хоча завяршэння вайны супраць Украіны.
«Яны атрымалі моцнае ўражанне, што ён імкнецца да канца вайны. Думаю, Пуцін хоча вяртання да нармальнасці, хоча гандляваць са Злучанымі Штатамі, а не губляць тысячы салдат штотыдзень. Яны лічаць, што ён хоча дамовіцца», — заявіў Трамп.
Амерыканскі лідар адзначыў, што абмеркаваў вынікі перамоў з Уіткафам і Кушнэрам пасля іх сустрэчы з Пуціным у Крамлі. Пры гэтым палітык устрымаўся ад каментавання заяў Масквы адносна зместу перамоў і магчымых наступных крокаў.
iar/эж