Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

06.12.2025 07:52
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты вядуць агонь па ворагуКрыніца: Генеральны штаб УС Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 1 тыс. 100 салдат і афіцэраў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 179 тыс. чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 390 танкаў, больш за 23 тыс. 680 бронемашын, больш за 34 тыс. 800 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 560 РСЗА, 4 тыс. 24 крылатыя ракеты, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 431 самалёт і 347 верталётаў.

вс