Беларуская Служба

Украіна: Офіс прэзідэнта Зяленскага абвяргае паведамленні Le Monde

12.12.2025 11:17
Прэс-служба Уладзіміра Зяленскага абвяргае інфармацыю, якую перадала французская штодзённая газета Le Monde.
Уладзімір Зяленскі https://t.me/V_Zelenskiy_official/16976

На падставе інтэрв'ю з дарадцам прэзідэнта Міхаілам Падалякам выданне паведаміла, што Украіна пагадзілася на значныя саступкі і згаджаецца на стварэнне дэмілітарызаванай зоны ў Данбасе.

Офіс прэзідэнта Украіны сцвярджае, што французская газета няправільна інтэрпрэтавала выказванне.
Дзмітрый Літвін, дарадца прэзідэнта Зяленскага па камунікацыях, які адказвае за сувязі з прэсай, заявіў, што сцвярджэнне аб тым, што Украіна пагадзілася на ўмовы ЗША па стварэнні буфернай зоны ў Данбасе, не адпавядае рэчаіснасці.

Ён дадаў, што Le Monde недакладная і, відаць, падладзіла цытату пад загадзя падрыхтаваны тэзіс. Дзмітрый Літвін дадаў, што пытанне аб тым, ці пагадзілася Украіна, ці не, можа вырашацца толькі на самым высокім палітычным узроўні або народам Украіны.

У чацвер Уладзімір Зяленскі заявіў, што амерыканскае «кампраміснае бачанне» прапануе, што ўкраінскія войскі пакінуць кантраляваную імі частку Данецкай вобласці, а расійскія войскі туды не ўвойдуць. Тым часам Украіна хоча, каб яе войскі заставаліся там, дзе яны зараз знаходзяцца, на лініі фронту. Затым абодва бакі адыдуць на 5 ці 10 км, і ў гэтым раёне будзе створана дэмілітарызаваная зона.

Зяленскі падкрэсліў што пытанне аб украінскіх тэрыторыях павінен вырашаць украінскі народ альбо праз выбары, альбо праз рэферэндум.

IAR/яс