Беларуская Служба

Зяленскі пра атаку на Адэсу: «Сённяшні расійскі ўдар не меў і не мог мець ніякага ваеннага сэнсу»

13.12.2025 09:06
За ноч у Адэскай вобласці былі атакаваныя 10 падстанцый і ТЭС, сітуацыя з электрычнасцю складаная.
    .
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Купянску.Foto: Фота: Zelenskiy Official

Расійская армія нанесла ракетны ўдар па Адэскай вобласці, мінулай ноччу адбыўся расійскі ўдар па энергетычным сектары Адэсы. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адзначыў у сваім Тэлеграм-канале:

«У свой час мы размаўлялі пра сітуацыю ў гэтым горадзе, пра адэсітаў з прэзідэнтам Трампам. Сённяшні расійскі ўдар, як і многія іншыя падобныя ўдары, не меў і не мог мець ніякага ваеннага сэнсу. У порце Чарнаморска было пашкоджана грамадзянскае судна. Гэта яшчэ раз даказвае, што расіяне не толькі недастаткова сур'ёзна ставяцца да шанцаў на дыпламатыю, якія зараз існуюць, але і працягваюць вайну менавіта для таго, каб знішчыць нармальнае жыццё ва Украіне.

Важна, каб у такіх умовах у свеце заставаліся правільныя арыенціры: хто зацягвае гэтую вайну, а хто спрабуе спыніць яе мірным шляхам, хто выкарыстоўвае балістыку супраць мірнага жыцця, а хто б'е менавіта па такіх цэлях, якія ўплываюць на расійскую ваенную машыну», - напісаў украінскі прэзідэнт, які надоечы пабываў блізка лініі фронту – у Купянску.

За ноч у Адэскай вобласці былі атакаваныя 10 падстанцый і ТЭС, сітуацыя з электрычнасцю складаная, - мясцовыя СМІ. Па колькасці дронаў і ракет розных тыпаў - гэта самая масавая атака на Адэсу за ўвесь час. Вораг знішчае амаль усю энергетычную інфраструктуру ў Адэскай вобласці, упершыню былі прымененыя ракеты “Кінжал”.

Таксама Херсон і частка вобласці адключаны ад электразабеспячэння. У Мікалаеве прылёт у жылы дом у прыватным сектары.

Уначы былі прылёты таксама ў Дняпры і Мікалаеве. У Дняпры быў прылёт па нежылым будынку. У Мікалаеве - па прамысловай інфраструктуры. У горадзе з раніцы праблемы са святлом, уведзены абмежаванні на працу электратранспарту.

Zelenskiy Official / INSIDER UA

нг