У суботу, 13 снежня, з Беларусі ва Украіну былі выдаленыя 114 са 123 палітычных зняволеных, вызваленых рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ дзевяць чалавек былі дэпартаваныя ў Літву, сярод іх — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. У Вільні таксама апынуўся грамадзянін Польшчы Раман Галуза. На тэрыторыі Украіны знаходзіцца, у прыватнасці, Марыя Калеснікава — адна з ключавых фігур штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце ў сацыяльных сетках паведаміў, што з Беларусі былі дэпартаваныя пяць украінскіх грамадзян:
«Гэта нашы цывільныя грамадзяне. Акрамя іх, ва Украіне цяпер знаходзяцца і беларускія палітычныя зняволеныя, вызваленыя ў выніку дамоўленасцяў з Злучанымі Штатамі. Сярод іх — Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і іншыя. Я меў размову з Марыяй і радуюся, што людзі нарэшце атрымалі свабоду», — заявіў Зяленскі.
Паведамляецца, што ўсе вызваленыя пройдуць медыцынскае абследаванне. Грамадзяне Беларусі, якія пажадаюць пакінуць Украіну, змогуць быць перавезеныя ў Польшчу або Літву.
Вызваленне палітычных зняволеных стала вынікам перамоў прадстаўніка ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. За некалькі гадзін да з’яўлення інфармацыі пра вызваленне зняволеных ЗША абвясцілі пра зняцце санкцый на пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі. Менавіта дасягненне гэтай дамоўленасці было адной з ключавых мэтаў перамоў.
iar/эж