Беларуская Служба

Нямецкія журналісты даведаліся, як Расія запускае дроны на краіны НАТА 

14.12.2025 18:16
Даследчыкі заўважылі, што некаторыя грузавыя судны замест звычайных трас днямі кружылі ў Балтыйскім і Паўночным марах. 
БалтыкаФота: Pixabay.com/SimoneVomFeld

Нямецкія журналісты і студэнты журналістыкі выявілі магчымую сувязь паміж шпіёнскімі дронамі над Еўропай і падазронымі суднамі з расійскімі экіпажамі. Даследаванне праводзіла сумесная каманда выданняў Die Welt і Bild разам з сямю студэнтамі Акадэміі журналістыкі і тэхналогій Axela Springera. Яны працавалі з дапамогай метаду OSINT — гэта аналіз інфармацыі з адкрытых крыніц, даступных кожнаму: сайтаў адсочвання суднаў, спадарожнікавых здымкаў і публічных баз дадзеных.

Даследчыкі заўважылі, што некаторыя грузавыя судны замест звычайных трас днямі кружылі ў Балтыйскім і Паўночным марах. У гэты ж час побач з’яўляліся дроны над вайсковымі базамі, аэрапортамі і іншай важнай інфраструктурай НАТА. Асаблівую ўвагу прыцягнулі судны HAV Dolphin і HAV Snapper, якія раней абслугоўваліся на верфі ў Калінінградзе, звязанай з расійскім вайскова-прамысловым комплексам.

Аўтары расследавання заклікаюць усіх ахвотных далучацца да назірання за падазронымі суднамі праз адкрытыя анлайн-сэрвісы.

pr/эж


Балтыка  — ключ для бяспекі Еўропы. Сікорскі: тут вырашаецца лёс  кантынента

15.11.2025 09:11
Міністр адзначыў, што ў апошнія гады дзяржавы Балтыйскага мора дэманструюць высокі ўзровень згуртаванасці.

Балтыка перастала быць бяспечнай

03.12.2025 12:56
Атакі на расійскія танкеры насцярожваюць еўрапейскіх палітыкаў. Найбольш яны баяцца, каб вайна з «ценявым флотам» не перанеслася на Балтыйскае мора.