Беларуская Служба

Рустэм Умераў пра мірныя перамовы: Мы дасягнулі рэальнага прагрэсу

15.12.2025 17:24
Украінска-амерыканскія размовы другі дзень працягваюцца ў Берліне.
Старшыня нямецкага Бундэстага Юлія Клёкнер вітае прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Бундэстагу ў БерлінеPAP/EPA/SEAN GALLUP / POOL

«Мы дасягнулі рэальнага прагрэсу», – так падсумаваў галоўны ўкраінскі перамоўшчык Рустэм Умераў другі раўнд украінска-амерыканскіх перамоваў у Берліне, прысвечаны спыненню вайны ва Украіне. «На працягу двух дзён перамовы былі канструктыўнымі і прадуктыўнымі, і мы дасягнулі рэальнага прагрэсу», – напісаў Умераў на партале X.

«Амерыканская дэлегацыя на чале са Стывам Віткафам і Джарэдам Кушнерам працуе надзвычай канструктыўна, каб дапамагчы Украіне знайсці шлях да дасягнення доўгатэрміновага міру», – дадаў Рустэм Умераў.

Ён таксама напісаў, што ў СМІ шмат ананімных здагадак і ажыятажу вакол перамоваў, і заклікаў грамадскасць пазбягаць чутак і правакацый.

Сёння ўвечары ў Берлін прыбудуць еўрапейскія лідары. Да Фрыдрыха Мерца і Уладзіміра Зеленскага далучацца прэзідэнт Францыі, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі, Італіі і Польшчы. Чакаецца таксама ўдзел старшныі Еўрапейскай камісіі і генеральнага сакратара НАТА.

Еўрапейскія лідары ​​хочуць падкрэсліць сваю ролю ў спыненні вайны ва Украіне і выказаць падтрымку пазіцыі Кіева.

ав