План прадугледжвае:
- Пастаянную ваенную падтрымку Украіны. Колькасць Узброеных сілаў Украіны захоўваецца на ўзроўні 800 тыс. чалавек у мірны час для стрымлівання магчымай агрэсіі і абароны тэрыторыі.
- Шматнацыянальныя сілы Украіны пад кіраўніцтвам Еўропы: яны фармуюцца ў рамках «кааліцыі жадаючых» пры падтрымцы ЗША – для аднаўлення УСУ, абароны неба і бяспекі на моры, з магчымымі дзеяннямі ўнутры Украіны.
- Механізм кантролю спынення агню: маніторынг пад кіраўніцтвам ЗША з міжнародным удзелам – для ранняга папярэджання нападаў, фіксацыі парушэнняў і рэагаванні на іх.
- Юрыдычна абавязковыя гарантыі бяспекі: у выпадку нападу – абавязак рэагаваць з дапамогай вайскоўцаў, разведвальных, эканамічных і дыпламатычных мера.
- Фінансаванне рэканструкцыі, гандлёвыя пагадненні і кампенсацыя стратаў з боку расіі. Расійскія актывы ў ЕС застаюцца замарожанымі.
- Падтрымку ўступлення Украіны ў ЕС.
Адпаведная заява была апублікавана прэзідэнтамі і кіраўнікамі ўрадаў некалькіх еўрапейскіх краін, у тым ліку прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Дакумент таксама быў апублікаваны ад імя канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца, прэмʼер-міністра Даніі Метэ Фрэдэрыксана, прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэмʼер-міністра Італіі Джорджыі Мелоні, прэмʼер-міністра Нідэрландаў Дзіка Схофа, прэмʼер-міністра Нарвегіі Ёнаса Гара Сцёрэ, прэмʼер-міністра Швецыі Ульфа Крыстэрсана, прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, прэзідэнта Еўрапейскай рады Антоніа Косты і прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен.
Дэкларацыя адкрыта для іншых краін, і іншыя краіны могуць да яе далучыцца.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пасля сустрэчы ў панядзелак напісаў на сайце X, што ўпершыню з пачатку вайны зʼявілася магчымасць спынення агню ва Украіне.
«Упершыню з пачатку вайны спыненне агню магчымае. Мы хочам прайсці гэты шлях да міру разам з украінцамі, нашымі еўрапейскімі суседзямі і Злучанымі Штатамі», – гаворыцца ў паведамленні канцлера.
Раней Мерц заявіў, што перамовы ў Берліне прапануюць «рэальны шанец для мірнага працэсу», і што спыненне агню да Каляд «залежыць толькі ад Расіі».
На прэс-канферэнцыі прэмʼер-міністр Германіі растлумачыў, што Берлінскія перамовы былі ў першую чаргу сканцэнтраваны на гарантыях бяспекі для Украіны, эфектыўным механізме забеспячэння спынення агню і тэрытарыяльных пытаннях.
Мерц адзначыў, што ў гэтыя дні еўрапейцы, амерыканцы і ўкраінцы распрацавалі цэлы шэраг прапаноў. Гэтыя прапановы будуць перададзены расійскаму боку.
«Цяпер мяч на расійскім стале, ці ўдасца дасягнуць гэтага да Раства, я не ведаю, ці скарыстаюцца яны гэтым часам.
Мы зробім усё, каб працягваць звяртацца да расіян, да расійскага ўрада, каб яны хаця б спынілі ваенныя дзеянні на Каляды. Таму што ў апошнія тыдні і месяцы вайна ў асноўным знішчала мірнае насельніцтва, дзіцячыя садкі, школы, гэта тэрарызуе мірнае насельніцтва ва Украіне.
І, магчыма, у расійскага ўрада ёсць рэшткі чалавечнасці, яны змогуць пакінуць людзей у спакоі хаця б на некалькі дзён на Раство».
PAP/вх