Беларуская Служба

Эманюэль Макрон правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным 

21.12.2025 18:04
Цяпер, калі перспектыва спынення агню і мірных перамоваў становіцца больш выразнай, у Парыжы лічаць мэтазгодным вяртанне да размоў з кіраўніком Расіі.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль МакронPAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

Елісейскі палац з задавальненнем успрыняў заяву прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пра гатоўнасць да размовы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Паводле AFP, у бліжэйшыя дні французскі бок вызначыцца з далейшымі крокамі.

У канцылярыі Эманюэля Макрона падкрэслілі, што любыя кантакты з Масквой будуць весціся з поўнай празрыстасцю ў адносінах да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх партнёраў. Асноўнай мэтай застаецца дасягненне трывалага і справядлівага міру для ўкраінскага народа.

У заяве таксама адзначаецца, што расійскае ўварванне ва Украіну і жорсткая пазіцыя Крамля фактычна спынілі магчымасці дыялогу ў апошнія гады. Аднак цяпер, калі перспектыва спынення агню і мірных перамоваў становіцца больш выразнай, у Парыжы лічаць мэтазгодным вяртанне да размоў з кіраўніком Расіі.

pap/эж