«Я зноў звяртаюся да ўсіх людзей добрай волі з заклікам паважаць дзень міру – прынамсі, у свята нараджэння нашага Збаўцы», – сказаў Папа журналістам у сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа, недалёка ад Рыма.
«Сярод спраў, якія выклікаюць у мяне вялікі смутак, – гэта тое, што Расія, відавочна, адхіліла просьбу аб перамірʼі», – дадаў Леў XIV. «Я спадзяюся, што заклік будзе пачуты і што мір будзе панаваць ва ўсім свеце на працягу 24 гадзін», – сказаў Папа.
IAR/вх