Уначы ў суботу Расія атакавала ўкраінскія гарады з выкарыстаннем амаль пяціста баявых беспілотнікаў і больш за сорак балістычных ракет. Прэзідэнт Украіны абвясціў, што масіраваны напад быў накіраваны на цывільныя аб'екты і энергетычную інфраструктуру ў Кіеве. З-за значных пашкоджанняў многія раёны ўкраінскай сталіцы засталіся без электрычнасці і цяпла.
У сваім пасце на партале X Уладзімір Зяленскі ахарактарызаваў расійскі напад як адказ Крамля на прапановы спыніць вайну. «Расійскія прадстаўнікі вядуць доўгія перамовы, але на самой справе за іх гавораць «кінджалы» і «шахеды». Гэта сапраўднае стаўленне Пуціна і яго блізкага атачэння. Яны адмаўляюцца спыняць вайну і выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб прычыніць яшчэ большыя пакуты Украіне. Калі Расія ператворыць нават калядна-навагодні перыяд у час разбураных дамоў і згарэлых кватэр, час разбураных электрастанцый, то на гэтую хворую дзейнасць можна будзе адказаць толькі сапраўды рашучымі мерамі», – напісаў украінскі лідар.
Ён таксама заклікаў ЗША і еўрапейскія краіны ўзмацніць ціск на Маскву і працягваць падтрымліваць Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.
У суботу раніцай прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў ў Жэшаў, адкуль вылецеў у ЗША. У нядзелю 28 снежня, прыблізна а 21:00, ён сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Фларыдзе.
ПР/юл