У нядзелю, 28 снежня, прэзідэнт Украіны сустрэнецца з Дональдам Трампам. Тэмай размовы паміж Уладзімірам Зяленскім і амерыканскім лідарам будзе мірны план. Сустрэча ў Фларыдзе пачнецца прыблізна а 21:00 па польскім часе.
Пакуль незразумела, ці будуць падпісаны пагадненні, бо некалькі пунктаў плану застаюцца нявырашанымі.
Па дарозе ў ЗША Уладзімір Зяленскі прызямліўся ў Канадзе, дзе правёў анлайн-кансультацыі з еўрапейскімі лідарамі. Пасля канферэнц-сувязі ён падкрэсліў у размове з журналістамі, што 90% 20-пунктавага плану ўжо ўзгоднена з амерыканцамі. Сярод крытычных і дагэтуль нявырашаных пытанняў ён згадаў тэрыторыі, Запарожскую АЭС, эканамічныя пытанні і гарантыі бяспекі.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна хоча, каб гарантыі былі цалкам зразумелыя, але тэрміны таксама маюць вырашальнае значэнне, бо яны павінны быць прадстаўленыя адначасова з заканчэннем вайны, каб гарантаваць, што Расія не пачне чарговай атакі. Кіеў хоча гарантый ЗША, падобных да Пятага артыкула НАТА, у выпадку чарговай расійскай агрэсіі, а таксама захавання 800-тысячнай арміі і замарожвання па лініі судакранання. Тым часам, на думку ўкраінскіх уладаў, Крэмль усё яшчэ імкнецца працягваць ваенныя дзеянні.
IAR/нг