Беларуская Служба

МЗС Расіі абвясціла аб адказе на меркаваны напад Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

30.12.2025 08:01
Міністэрства замежных спраў Расіі абвясціла аб адказе на меркаваны напад Украіны на рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна, паведамляе Reuters са спасылкай на ТАСС.
           .
Уладзімір Пуцін падчас наведвання каманднага пункта расійскай арміі ў неўстаноўленым месцы. EPA/KREMLIN.RU/PAP

«Адказ будзе», – заявіла прэс-сакратар МЗС Расіі Марыя Захарава.

Масква пакуль не прадставіла доказаў у падтрымку сцвярджэнняў аб тым, што Украіна спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна, адзначае Reuters. Кіеў адхіліў расійскія заявы як беспадстаўныя і накіраваныя на падрыў мірных перамоваў.

Раней МЗС Расіі заяўляла, што Украіна спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці з дапамогай беспілотнікаў уначы. Паводле слоў міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, украінцы выкарысталі 91 беспілотнік, усе яны былі збітыя. У выніку нападу ніхто не пацярпеў, і беспілотнікі не прычынілі ніякай шкоды.

Перагаворная пазіцыя РФ будзе перагледжана, улічваючы канчатковае перараджэнне кіеўскага рэжыму, які перайшоў да палітыкі дзяржтэрору, заявіў Лаўроў.

У панядзелак раніцай Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што над краінай было збіта або знішчана 89 беспілотнікаў, у тым ліку 18 над Наўгародскай вобласцю.

Спасылаючыся на меркаваную спробу нападу на рэзідэнцыю, Крэмль пагражаў змяніць сваю пазіцыю ў бягучых перамовах аб спыненні вайны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама пракаментаваў гэтае пытанне, заявіўшы, што Пуцін паведаміў яму пра меркаваны напад з боку Украіны, што «вельмі раззлавала Трампа». Аднак ён прызнаў, што нападу, магчыма, ніколі і не было.

PAP/вх