Беларуская Служба

У навагоднюю ноч Расія нанесла масіраваны ўдар па Валыні, якая мяжуе з Польшчай 

01.01.2026 11:25
Паводле аператара «Валыньоблэнерга», без электразабеспячэння засталіся больш за 100 тысяч спажыўцоў. Інфармацыі пра загінулых або параненых у вобласці няма.
      , 1  2026 .
Ратаўнікі ліквідуюць наступствы ўдару РФ па Валыні, 1 студзеня 2026 г. https://www.facebook.com/DSNS.GOV.UA

У навагоднюю ноч усю Валынскую вобласць Украіны, якая мяжуе з Польшчай, накрыла масіраваная атака з боку Расіі. Паводле ўкраінскіх уладаў, за апошнія суткі ў выніку расійскіх удараў па краіне загінуў адзін чалавек, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.

Найбольш інтэнсіўным атакам падвергліся Валынь і горад Луцк, дзе ў выніку ўдараў дронаў-камікадзэ ўзніклі пажары і былі пашкоджаныя аб’екты крытычнай інфраструктуры. Агонь тушаць дагэтуль у Луцку і Ковельскім раёне. Паводле аператара «Валыньоблэнерга», без электразабеспячэння засталіся больш за 100 тысяч спажыўцоў. Інфармацыі пра загінулых або параненых у вобласці няма.

Ахвяры зафіксаваныя і ў іншых рэгіёнах Украіны. У Херсонскай вобласці загінуў адзін чалавек, яшчэ чацвёра былі параненыя. У Харкаўскай вобласці пацярпелі двое, пашкоджаная грамадзянская інфраструктура і жылыя дамы.

Пра дзевяць параненых паведамілі ўлады Запарожскай вобласці, дзе ўдары закранулі і абласны цэнтр, сярод пацярпелых ёсць дзіця. Уначы дроны таксама атакавалі Адэсу: зафіксаваныя пажары, пашкоджанні інфраструктуры і жылых будынкаў, усе ўзгаранні былі аператыўна ліквідаваныя.

pap/эж