Беларуская Служба

Кірыл Буданаў, цяперашні кіраўнік ваеннай разведкі, стане новым кіраўніком Офіса прэзідэнта Украіны

02.01.2026 15:51
Папярэдні кіраўнік адміністрацыі Уладзіміра Зяленскага быў звольнены з-за абвінавачванняў у карупцыі.
Кірыл БуданаўPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Уладзімір Зяленскі абвясціў, што новы кіраўнік Офіса прэзідэнта засяродзіцца на пытаннях бяспекі, развіцці Сіл абароны і бяспекі Украіны і дыпламатычных намаганнях у мірных перамовах. Ён дадаў, што Буданаў мае вопыт у гэтых галінах і рашучасць дасягнуць вынікі.

Прызначэнне Кірыла Буданава стала нечаканасцю, бо ён быў вельмі эфектыўным кіраўніком украінскай разведкі, і пад яго кіраўніцтвам установа дасягнула многіх поспехаў, у тым ліку відовішчных нападаў у тыле ворага. Пасада кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны была вакантнай больш за месяц, калі быў звольнены Андрэй Ярмак, вядомы як неафіцыйны нумар два ва ўладзе. Ён можа быць уцягнуты ў найбуйнейшы карупцыйны скандал Украіны ў энергетычным сектары.

ав