У Кіеве працягваюцца кансультацыі краін «кааліцыі жадаючых» на ўзроўні дарадчыкаў па бяспецы. Тэмай абмеркавання з'яўляецца план мірнага ўрэгулявання. У сталіцу Украіны прыбылі прадстаўнікі 15 краін, а таксама Еўрапейскага Саюза і НАТА.
У Кіеве засядаюць, у прыватнасці, прадстаўнікі Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, краін Балтыі, Канады і Даніі. Прысутнічаюць таксама прадстаўнікі НАТА, Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай рады.
Варшаву прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Роберт Купецкі, які адначасова зʼяўляецца дарадчыкам прэмʼер-міністра па пытаннях бяспекі.
Вынікі кансультацый на ўзроўні дарадчыкаў па бяспецы ў Кіеве стануць асновай для перамоваў еўрапейскіх лідараў 6 студзеня ў Парыжы.
вс