Прынамсі два чалавекі загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні ў выніку масіраванай атакі Расіі на Кіеў і Кіеўскую вобласць уначы, 5 студзеня. Расійскія беспілотнікі і ракеты атакавалі таксама іншыя гарады Украіны.
У сталіцы Украіны расійскі беспілотнік трапіў у будынак лякарні ў Абалонскім раёне. У выніку выбуху ўспыхнуў пажар. Загінуў пацыент медустановы 1995 года нараджэння. Чатыры чалавекі атрымалі раненні, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, у тым ліку, 97-гадовая жанчына.
Яшчэ адзін цывільны загінуў на ўскраінах Кіева — у раёне горада Фастаў. Расійскія войскі таксама нанеслі ўдар па Славутычу ў Кіеўскай вобласці. Мішэнню стала энергетычная інфраструктура, у выніку чаго горад застаўся без электразабеспячэння.
Аб’ектамі атак расійскіх беспілотнікаў і балістычных ракет стаў і Чарнігаў. Улады горада паведамляюць пра разбурэнні на адным з прадпрыемстваў, а таксама пра пажары ў жылых кварталах.
эж