Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў у Парыж, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» ў аўторак, 6 студзеня.
Падчас візіту Зяленскі сустрэнецца з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Затым лідары правядуць сумесную сустрэчу разам са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і дарадчыкам амерыканскага лідара Джарэдам Кушнерам.
Акрамя таго, Зяленскі прыме ўдзел у пасяджэнні «кааліцыі рашучых».
Увечары Зяленскі, Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц правядуць сумесную прэс-канферэнцыю.
Таксама ўвечары ўкраінская перамоўная каманда на чале з прэзідэнтам правядзе сустрэчу з амерыканскай дэлегацыяй.
вс