Беларуская Служба

Расійская прапаганда скрала вокладку часопіса «Wprost»

07.01.2026 12:23
Вокладка каляднага нумара «Wprost» за 2022 год – гэта ілюстрацыя, якая паказвае трагедыю ўкраінскіх сем'яў, якія не могуць правесці святы разам з-за расійскага ўварвання. 
   -
Вокладка польскага часопіса - злевакалаж Nexta Polska

Пра «агідную маніпуляцыю» піша партал wirtualnemedia.pl.

Расійскі прапагандысцкі сайт «Растоў галоўны» скапіяваў асноўны матыў вокладкі штотыднёвіка «Wprost» за 2022 год, напісаў у сацыяльных сетках галоўны рэдактар тыднёвіка Шыман Кравец. «Расійская прапаганда настолькі тупая, што крадзе вокладкі «Wprost», змяняе іх і падпісвае як сваю ўласную працу!» – грымеў журналіст.

Вокладка каляднага нумара «Wprost» за 2022 год – гэта ілюстрацыя, якая паказвае трагедыю ўкраінскіх сем'яў, якія не могуць правесці святы разам з-за расійскага ўварвання. На ёй бачны святочны стол, за якім сядзіць жанчына і двое дзяцей. Стол плаўна пераходзіць у акоп, дзе знаходзяцца два ўкраінскія жаўнеры.

Працу польскага СМІ высока ацанілі, сярод іншых, Вярхоўная Рада Украіны, Міністэрства абароны Украіны, украінскія ўрадавыя акаўнты, а таксама журналісты і чытачы.

Расійскі сайт «Растоў галоўны» вырашыў груба скрасці ілюстрацыю і выкарыстаць яе ў сваіх прапагандысцкіх мэтах. Ілюстрацыя амаль ідэнтычная, замест дваіх дзяцей за сталом трое, а ў акопе расійскія жаўнеры. Змененая ілюстрацыя суправаджалася пажаданнем расійскім салдатам на фронце: «Мы жадаем толькі аднаго: каб гэты Новы год быў апошнім, які нашы салдаты правядуць у акопах».

Шыман Кравец абураны: «Агідная маніпуляцыя і адкрыты крадзеж. Ні слова, вядома, пра тое, што гэта перарэдагаваная вокладка «Wprost», што гэта арыгінальны твор Паўла Кучынскага, што тады, тры гады таму, гэта была даніна павагі і добрыя пажаданні ўкраінскім салдатам, якія змагаліся супраць расіян і гінулі ў акопах, пакідаючы пустое месца за калядным сталом».

wirtualnemedia.pl/ав