Беларуская Служба

Украіна: Расійскія войскі актыўна дзейнічаюць на новым участку фронту

16.01.2026 10:08
Расійскія агрэсары спрабуюць прасунуцца да горада Запарожжа ўздоўж высахлага Кахоўскага вадасховішча і наступаюць на іншых участках Запарожскай вобласці.
Расійскія войскі актыўна дзейнічаюць на новым участку фронтуhttps://t.me/eto_zp/66100

Расія вядзе наступ прыблізна ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Запарожжа. На захадзе іх абмежавала Дняпроўскае вадасховішча, якое высахла з-за выбуху Кахоўскай дамбы.

«Аднак яны выкарыстоўваюць горад Стэпнагорск на беразе былога вадасховішча», — растлумачыў Раман Пагарылы, ваенны эксперт партала Deep State.

Ён адзначыў, што гэта адзін з самых гарачых участкаў на паўднёвым фронце, дзе расійскія войскі актыўна пранікаюць углыб украінскай тэрыторыі.

Згодна з апошняй справаздачай Deep State, у іншай частцы Запарожскай вобласці расійскія сілы рушылі ў бок горада Гуляйполе.

Аднак расіяне ўсё яшчэ разгортваюць свае асноўныя сілы ў Данбасе. Там яны ўжо захапілі амаль увесь Пакроўскі край. Цяпер рухаюцца ў бок вёскі Грышына, якая мае вырашальнае значэнне для ўкраінскай лагістыкі.

яс