Беларуская Служба

Яшчэ адна цяжкая і марозная ноч у Кіеве

21.01.2026 10:44
Некалькі сотняў тысяч чалавек пакінулі Кіеў з-за адсутнасці электрычнасці і ацяплення.
    , , 20  2026 .
Жылыя будынкі ў цэнтры Кіева, Украіна, 20 студзеня 2026 года.EPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA.

Пасля апошніх расійскіх удараў больш за тысячу шматкватэрных дамоў украінскай сталіцы застаюцца цалкам без ацяплення. У астатніх будынках батарэі працуюць з перапынкамі, пры моцным марозе тэмпература ў кватэрах апускаецца ніжэй за 10 градусаў Цэльсія.

У прамярзаючых кватэрах цяжка нармальна функцыянаваць удзень, а яшчэ цяжэй спаць.
Сітуацыю пагаршаюць частыя адключэнні электрычнасці.

Дамініканец Міхал Раманіў, які працуе ва Украіне, распавёў Польскаму радыё, як людзі спраўляюцца ў такіх умовах.

— Тэмпература ў кватэрах звычайна апускаецца да 5-7 градусаў Цэльсія. Жыць у такіх умовах вельмі цяжка. Некаторыя знаёмыя расказваюць, што, яны ставяць намёты ў сваіх кватэрах і там спяць. Хоць трохі абаграваюць намёт.

У Кіеве адкрываецца ўсё больш так званых «пунктаў стойкасці», дзе людзі могуць сагрэцца або зарадзіць свае тэлефоны.

Паводле звестак уладаў украінскай сталіцы, некалькі сотняў тысяч чалавек пакінулі Кіеў з-за адсутнасці электрычнасці і ацяплення. Складаная сітуацыя пануе і ў іншых буйных гарадах.

Тым часам расіяне працягваюць атакаваць украінскую энергетычную інфраструктуру. Атакавалі ўначы з выкарыстаннем каля 100 беспілотнікаў, а таксама ўжылі балістычную ракету «Іскандэр».

IAR/яс

Пасля расійскага ўдару па Кіеве без цяпла амаль 6 тыс. шматпавярховікаў. На вуліцы да  −16°C

20.01.2026 09:20
Акрамя таго, уся левабярэжная частка сталіцы пазбаўленая водазабеспячэння.