Беларуская Служба

Расія зноў нанесла ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны 

24.01.2026 12:37
Пад удар таксама папала кандытарскай фабрыцы Roshen у Кіева. У выніку абстрэлу загінула адна жанчына, яшчэ двое чалавек атрымалі раненні.
     , 24  2026 .
Ліквідацыя наступстваў удару па ўкраінскай сталіцы, 24 студзеня 2026 г. DSNS.GOV.UA

Уначы Расія нанесла масіраваны ўдар па ўкраінскіх рэгіёнах — Кіеве і Кіеўскай вобласці, а таксама Сумшчыне, Харкаўшчыне і Чарнігаўшчыне,  —паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адзначыўшы, што галоўнай мэтай атак стала энергетычная інфраструктура.

Украінскі лідар падкрэсліў, што кожны такі ўдар сведчыць пра неабходнасць паскораных паставак сістэм супрацьпаветранай абароны і заклікаў партнёраў узмацніць падтрымку Украіны.

Сітуацыю на месцах апісаў і старшыня польскага Фонду «Дзякуем за свабоду» Адам Завадзкі, які нядаўна знаходзіўся ў прыфрантавых раёнах:

«У Кіеве цяжкая сітуацыя, пры такіх адмоўных тэмпературах, але ў такіх месцах, як, напрыклад, Запарожжа, падаюць ракеты, гэтыя гарады абстрэльваюцца пастаянна. Едучы з гуманітарнай дапамогай, я бачыў зачыненыя крамы, пры мінусовых тэмпературах не працуюць і школы. У Кіеве пакуль ад маразоў ніхто не памёр, але ў прыфрантавой зоне, на жаль, ужо так».

Раніцай 24 студзеня пад удар папала кандытарскай фабрыцы Roshen у Кіева. У выніку абстрэлу загінула адна жанчына, яшчэ двое чалавек атрымалі раненні.

iar/эж