Беларуская Служба

Славакія звернецца да Расіі з афіцыйным пратэстам супраць нападаў на мірных жыхароў Украіны

25.01.2026 14:20
У сталіцы Украіны тысячы людзей ужо некалькі тыдняў жывуць без ацяплення і электраэнергіі.
   .
Расійскія атакі на Кіеў.PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO

Славакія падасць афіцыйны пратэст супраць расійскіх нападаў на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, пра што абвясціў міністр замежных спраў Славакіі Юрай Бланар (Juraj Blanár). Масавыя расійскія напады ў апошнія дні прывялі да шырокамаштабных адключэнняў электраэнергіі і ацяплення ў Кіеве і іншых гарадах. У сваёй заяве міністр замежных спраў Славакіі выказаў салідарнасць з народам Украіны.

«Я асуджаю напады, якія маюць асабліва цяжкія наступствы ў зімовы перыяд, і заклікаю Расійскую Федэрацыю спыніць гэтыя бесчалавечныя дзеянні і паважаць міжнароднае гуманітарнае права», — напісаў Юрай Бланар, абвясціўшы, што перадасць афіцыйны пратэст расійскаму паслу.

Славацкія СМІ ўспрынялі заяву міністра як выраз прамой падтрымкі Кіева. Паводле звестак уладаў Браціславы, толькі ў студзені Славакія паставіла Украіне ўдвая больш электраэнергіі, чым за ўвесь мінулы год, у рамках аварыйнага электразабеспячэння. Яна таксама выдзеліла сродкі на набыццё 38 генератараў для школ, дзіцячых садкоў і бальніц.

У сталіцы Украіны тысячы людзей ужо некалькі тыдняў жывуць без ацяплення і электраэнергіі. 

IAR/нг