Беларуская Служба

Першыя генератары з Польшчы даставілі ў Кіеў. Клічко: Вялікі дзякуй польскаму народу

26.01.2026 15:14
Паводле ўкраінскіх уладаў, цяпер у Кіеве без электрычнасці застаюцца каля 800 тысяч чалавек, амаль 1200 шматпавярховых будынкаў не маюць ацяплення.
      7   ( 2  ).
Агульны кошт перададзенага абсталявання складае каля 7 млн злотых (каля 2 млн злотых).PAP/Leszek Szymański

Першыя генератары, закупленыя ў межах дабрачыннага збору «Цяпло з Польшчы для Кіева», прыбылі ў сталіцу Украіны. Ужо ў панядзелак, 26 студзеня, абсталяванне будзе перададзена ў бальніцы, паліклінікі, аптэкі і жылыя кварталы, якія ўжо шмат дзён застаюцца без ацяплення і электразабеспячэння.

У межах акцыі «Цяпло з Польшчы для Кіева» ва Украіну было накіравана 379 генератараў электраэнергіі і 18 награвальнікаў з рэзерваў Дзяржаўнага агенцтва стратэгічных рэзерваў Польшчы. Агульны кошт перададзенага абсталявання складае каля 7 млн злотых (каля 2 млн долараў).

Пасол Польшчы ва Украіне Пётр Лукасевіч заявіў, што Кіеву пагражае гуманітарная катастрофа. У сваю чаргу, мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко падзякаваў палякам за дапамогу:

«Мы дзякуем, шчыра дзякуем Польшчы, польскім людзям, усім неабыякавым, якія цяпер робяць усё, каб дапамагчы нам у гэты цяжкі час. І гэта не сакрэт — я называю дзеянні Расіі генацыдам. Гэта наўмысны здзек з нашых людзей узімку: дзяцей, пажылых пакінуць без вады, без электрычнасці, без цеплазабеспячэння — гэта злачынства і гэта хлусня, калі Пуцін кажа, што яго мэта — вайсковыя аб’екты. Насамрэч ён знішчае жыццё мірных людзей. Мы, украінцы, яму не патрэбныя. Яму патрэбная толькі тэрыторыя».

Паводле ўкраінскіх уладаў, цяпер у Кіеве без электрычнасці застаюцца каля 800 тысяч чалавек, амаль 1200 шматпавярховых будынкаў не маюць ацяплення.

iar/эж