Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Расія павінна несці страты, якія не зможа кампенсаваць

27.01.2026 09:11
Прэзідэнт таксама паведаміў, што дроны ўкраінскай арміі цяпер знішчаюць больш за 80% вызначаных варожых цэляў.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскіhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Украінская армія павінна наносіць расійскім войскам такія страты, якія Расія не зможа аднавіць, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, Украіна павінна штомесяц выводзіць са строю каля 50 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Падчас прэзентацыі ініцыятывы «Е-пункты», якая ацэньвае эфектыўнасць падраздзяленняў дронаў, украінскі лідар падкрэсліў ключавую ролю тэхналогій на сучасным полі бою:

«Вайна праходзіць велізарную эвалюцыю. Яе ход усё больш залежыць ад таго, хто хутчэй і больш эфектыўна выкарыстае тэхналогіі, будзе іх удасканальваць і дакладна правяраць падзеі на полі бою. Украіне патрэбна такое тэхналагічны развіццё. Я перакананы, што мы ўжо дасягнулі сусветнага ўзроўню ў гэтай сферы. Мы ўсе над гэтым працуем».

Прэзідэнт таксама паведаміў, што дроны ўкраінскай арміі цяпер знішчаюць больш за 80% вызначаных варожых цэляў. Большасць беспілотнікаў вырабляецца непасрэдна ва Украіне.

iar/эж