Беларуская Служба

Запарожжа стала цэллю расійскага абстрэлу 

29.01.2026 09:17
Уначы 29 студзеня расійскія войскі атакавалі Запарожскую вобласць з дапамогай беспілотнікаў.
Знішчэнні на месцы расійскага ўдару па жылым раёне ва УкраінеEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

У горадзе Вільнянск у выніку выбуху загінулі тры чалавекі і яшчэ трое атрымалі раненні. Паводле слоў відавочцаў, расійскія беспілотнікі атакавалі цывільныя абʼекты. Восем жылых будынкаў былі пашкоджаныя, адзін з іх цалкам разбураны.

Як падкрэсліваюць украінскія СМІ, кожны расійскі ўдар разбурае энергетычную і цеплатэхнічную інфраструктуру. Тысячы людзей ва Украіне засталіся без электрычнасці, вады і ацяплення. Набліжэнне хвалі замаразкаў пагоршыць сітуацыю.

Украінскія сіноптыкі прагназуюць, што нізкія тэмпературы, месцамі да мінус 20 градусаў Цэльсія, будуць захоўвацца каля трох тыдняў. Далей будзе цяплейшае надворʼе.

Брыгады, якія рамантуюць электрасеткі, абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб адключэнні электраэнергіі былі як мага карацейшымі. «Дрэнная навіна ў тым, што маразы набліжаюцца. Але ёсць і добрая навіна – трэба вытрымаць тры тыдні, і будзе лягчэй», – сказаў Андрэй Герус, кіраўнік парламенцкага камітэту па энергетыцы.

ПР/юл