Беларуская Служба

Расіяне зменшылі інтэнсіўнасць абстрэлаў беспілотнікамі

31.01.2026 09:01
З учорашняга дня паміж Украінай і Расіяй дзейнічае так званае энергетычнае спыненне агню.
Жыхары сабраліся вакол вогнішча ў Кіеве пасля расійскіх удараў па крытычна важнай інфраструктуры горадаEPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA.

Расіяне зменшылі інтэнсіўнасць атак беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння, але яны ўсё яшчэ выкарыстоўваюць гэтую зброю. Уначы яны запусцілі больш за 80 ударных дронаў па Украіне. З учорашняга дня (30 студзеня) паміж Украінай і Расіяй дзейнічае так званае энергетычнае спыненне агню. Крэмль абвясціў аб прыпыненні нападаў на ўкраінскую інфраструктуру, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці і транспарціроўкі электраэнергіі і цяпла.

Паводле звестак украінскай арміі, расіяне атакавалі тэрыторыі ў глыбіні Украіны з дапамогай 85 беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння Shahed і Gerbera. 64 былі паспяхова збітыя. Аднак прыкладна 20 расійскіх беспілотнікаў нанеслі ўдары па 13 цэлях.

Начны напад, па колькасці выкарыстаных беспілотнікаў, быў менш інтэнсіўным, чым многія папярэднія ўдары. Цэлі начных нападаў пакуль не раскрываюцца.

Раней украінскія ўлады паведамлялі, што расіяне ўстрымліваюцца ад удараў па энергетычнай інфраструктуры, але замест гэтага нацэльваліся на лагістыку, у тым ліку на чыгуначныя абʼекты.

Учора Крэмль абвясціў, што па просьбе Дональда Трампа далучыцца да с0пынення агню па энергетыцы. На наступным тыдні Украіну чакаюць замаразкі, тэмпература апусціцца ніжэй за -20 градусаў Цэльсія. Многія ўкраінцы баяцца, што расіяне зноў пачнуць атакі на ўкраінскія цеплаэлектрастанцыі.

ПР/юл