Сёння прэзідэнт Украіны разам з прадстаўнікамі ўкраінскай дэлегацыі вызначыць тэмы мірных перамоваў з удзелам Украіны, Расіі і ЗША, якія запланаваныя на бліжэйшыя сераду і чацвер (4 і 5 лютага) у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Як паведаміў учора ўвечары Уладзімір Зяленскі, украінская дэлегацыя адправіцца ў Абу-Дабі яшчэ сёння:
- Мы дамовіліся правесці трохбаковую сустрэчу ў сераду і чацвер. Я запланаваў сустрэчу на заўтра, каб абмеркаваць тэмы перамоваў. Заўтра ўвечары наша дэлегацыя адправіцца на перамовы. Люты будзе месяцам інтэнсіўных дыпламатычных намаганняў, з шматлікімі кантактамі і сустрэчамі. Мы спадзяемся, што амерыканскі бок будзе таксама актыўны.
Першапачаткова перамовы павінны былі пачацца ўчора (1 лютага), але днём раней кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў, што яны былі адтэрмінаваныя.
З заяваў украінскіх уладаў вынікае, што спрэчным пытаннем з’яўляецца патрабаванне Расіі, датычнае Данбасу.
IAR/аз