Беларуская Служба

Кіраўнік ГРУ ўзначальвае расійскую дэлегацыю ў Абу-Дабі

04.02.2026 10:05
Падчас запланаваных на 4 і 5 лютага перамоваў расіяне і ўкраінцы сустрэнуцца ў прысутнасці амерыканцаў.
-
Абу-ДабіBy Adilamin786 - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=119292319

Расійскую дэлегацыю на мірных перамовах у Абу-Дабі ўзначальвае кіраўнік ваеннай разведкі ГРУ. Ігар Касцюкоў адправіўся ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты разам з прадстаўнікі Крамля, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Расіі.

Падчас запланаваных на 4 і 5 лютага перамоваў расіяне і ўкраінцы сустрэнуцца ў прысутнасці амерыканцаў. Аднак, паводле слоў дзяржсакратара Марка Рубіа, пасланцы Белага дома будуць толькі назіральнікамі перамоваў, а не іх удзельнікамі.

Паводле слоў прэс-сакратара Крамля, Кіеў і Масква знайшлі ў праекце мірнага плана пункты па якіх яны пагаджаюцца, аднак да гэтага часу няма пагаднення па тэрытарыяльных пытаннях і гарантыях бяспекі.

Расія патрабуе тэрыторыій, якія ўжо занятыя яе войскамі, а Украіна адмаўляецца іх саступаць. Кіеў імкнецца атрымаць гарантыі бяспекі ў выглядзе прысутнасці заходніх войскаў, у той час як Масква заяўляе, што «любы заходні салдат будзе лічыцца ворагам».

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Люты будзе месяцам інтэнсіўных дыпламатычных намаганняў

02.02.2026 11:01
Як заявіў Уладзімір Зяленскі, сёння ўкраінская дэлегацыя адправіцца на мірныя перамовы ў ААЭ

Крамлёўская прапаганда атакуе Польшчу і краіны Балтыі

02.02.2026 17:01
Польшча даўно падвяргаецца крытыцы ў Расіі за падтрымку Украіны і асуджэнне кіравання Уладзіміра Пуціна.