Беларуская Служба

Расія выдаткавала на ўзбраенне больш, чым афіцыйна паведаміла - нямецкая разведка

04.02.2026 15:28
У тым ліку, Расія інвестуе ў развіццё і пашырэнне ваеннага патэнцыялу, асабліва паблізу ўсходняга флангу НАТА.
   -
Паўсядзённае жыццё ў Санкт-ПецярбургуFoto: PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Расія выдаткавала палову мінулагодняга бюджэту на ўзбраенне, падлічыла нямецкая разведка. Згодна з аналізам Bundesnachrichtendienst (BND), рэальныя выдаткі на ўзбраенне на дзве траціны перавышаюць афіцыйныя лічбы, прадстаўленыя Крамлём.

Нямецкая разведка выкарыстоўвала стандарты НАТА для разліку рэальных выдаткаў Расіі на ўзбраенне і абарону. Такім чынам, выдаткі на будаўнічыя праекты, ІТ-інструменты і сацыяльныя выплаты для вайскоўцаў, зарэгістраваныя ў іншых, чым абароннае ведамствах, разглядаліся як частка ваеннага бюджэту.

Пасля іх падсумавання аказалася, што палова бюджэту Расіі на 2025 год была звязана з ваеннымі выдаткамі. Прыкладна 250 мільярдаў еўра – гэта дзясятая частка ўсёй эканамічнай вытворчасці Расіі.

Сродкі выкарыстоўваюцца не толькі на вайну з Украінай, але і на далейшае развіццё і пашырэнне ваеннага патэнцыялу, асабліва паблізу ўсходняга флангу НАТА, падкрэслівае ў заяве нямецкая BND, дадаючы, што гэтыя лічбы выразна ілюструюць узрастаючую пагрозу, якую Расія ўяўляе для Еўропы.

IAR/аз

У расійскай школе ў Лондане дзеці вучацца кіраваць беспілотнікамі

02.02.2026 14:30
У мінулым школа таксама праводзіла збор сродкаў для падтрымкі расійскіх салдат, якія ваююць супраць Украіны.

Крамлёўская прапаганда атакуе Польшчу і краіны Балтыі

02.02.2026 17:01
Польшча даўно падвяргаецца крытыцы ў Расіі за падтрымку Украіны і асуджэнне кіравання Уладзіміра Пуціна.