Беларуская Служба

Украінскія каментатары скептычна ставяцца да трохбаковых перамоваў

06.02.2026 14:02
Пасля завяршэння трохбаковых перамоваў у Абу-Дабі ўчора (5 лютага) большасць украінскіх каментатараў сыходзяцца ў меркаванні, што ніякага прарыву не адбылося, і Расія ўсё яшчэ цягне час.
ЗапарожжаPAP/EPA/PRESS SERVICE OF THE 65TH MECHANIZED BRIGADE

Як амерыканская, так і ўкраінская дэлегацыі ахарактарызавалі перамовы ў Эміратах як канструктыўныя, не падаючы далейшых падрабязнасцей. Паводле слоў былога ўкраінскага дыпламата Рамана Бязсмертнага, гэта азначае, што значнага прагрэсу ў перамовах, верагодна, не дасягнута. Расійскі бок зацягвае перамоўны працэс, у той час як украінскі бок прыняў правілы гульні Дональда Трампа, што дазваляе амерыканцам пастаянна сцвярджаць, што мір будзе дасягнуты ў бліжэйшай будучыні.

Эксперт прагназуе, што, аднак, праз месяц ці паўгода мірнае пагадненне падпісана не будзе.

Украінскія каментатары падкрэсліваюць, што няма ніякіх прыкмет гатоўнасці Расіі пайсці на саступкі. Наадварот, паводле неафіцыйных паведамленняў, яны паўтарылі сваё патрабаванне аб усім Данбасе і аб міжнародным прызнанні расійскага кантролю над тэрыторыяй. Чакаецца, што ўкраінска-амерыканска-расійскія перамовы будуць працягвацца. Прэзідэнт Украіны ацаніў, што яны могуць адбыцца ў ЗША ў бліжэйшы час.

ав