Беларуская Служба

Украінская СПА стрымала чарговы расійскі ўдар па важнай энергетычнай інфраструктуры

08.02.2026 11:50
У ноч з пятніцы на суботу расійская армія здзейсніла чарговы масіраваны напад.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. sebaonflames/pixabay.com/CC0

Расійскія войскі спрабавалі атакаваць аб'екты крытычна важнай інфраструктуры ў Львоўскай вобласці, непадалёк ад мяжы з Польшчай, але ім не ўдалося гэтага зрабіць дзякуючы эфектыўным дзеянням сродкаў супрацьпаветранай абароны, паведаміў у нядзелю кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі.

«Падчас сённяшняй паветранай трывогі праціўнік зноў спрабаваў атакаваць аб'екты крытычна важнай інфраструктуры ў Львоўскай вобласці. Дзякуючы нашым абаронцам, ім гэта не ўдалося. Паводле папярэдняй інфармацыі, забітых і параненых няма. На месцы працуюць адпаведныя службы», — напісаў Казіцкі ў Telegram.

Раней кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі заявіў, што гукі выбухаў, якія чуліся ў Львове і Хадораве, сведчаць аб тым, што ўкраінскія сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі расійскія беспілотнікі.

У ноч з пятніцы на суботу расійская армія здзейсніла чарговы масіраваны напад на аб'екты энергетыкі Украіны. Першы віцэ-прэм'ер і міністр энергетыкі Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што пацярпелі падстанцыі і лініі электраперадачы напружаннем 750 кВ і 330 кВ — ключавыя элементы ўкраінскай энергасістэмы.

PAP/нг