Паводле паведамленняў СМІ, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвесціць план выбараў і рэферэндуму па мірным пагадненні 24 лютага, у гадавіну расійскай агрэсіі. Лічыцца, што гэта вынік ціску ЗША на Кіеў у сувязі з мірнымі перамовамі.
Паводле брытанскай газеты «Financial Times», прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, нібыта пагражаў Уладзіміру Зяленскаму адкліканнем гарантый бяспекі, калі выбары і рэферэндум ва Украіне не адбудуцца да 15 мая.
Газета, абапіраючыся на свае крыніцы, сцвярджае, што ўкраінскія ўлады ўжо пачалі планаваць прэзідэнцкія выбары паралельна з рэферэндумам па магчымым мірным пагадненні з Расіяй.
Чакаецца, што Уладзімір Зяленскі абвесціць гэты план у чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай расійскай агрэсіі.
Пасля трохбаковых перамоваў мінулага тыдня прэзідэнт Украіны заявіў, што амерыканцы настойваюць на спыненні вайны да чэрвеня і хочуць «выразнага графіка ўсіх мерапрыемстваў».
Раней улады Кіева абвясцілі, што заканадаўства, якое дазваляе правядзенне выбараў і рэферэндуму, будзе гатова да канца лютага, але ўмовай для іх правядзення будзе спыненне агню.
яс