Паводле неафіцыйных звестак, украінцы вызвалілі ад расіян прыкладна 200 квадратных кіламетраў тэрыторыі ўсяго за некалькі дзён. Гэта найбуйнейшы поспех украінскай арміі за больш чым два гады. Украінцы нібыта скарысталіся праблемамі расіян з камунікацыяй.
Згодна з аналізам Інстытуту ваенных даследаванняў, на працягу пяці дзён украінскім войскам удалося вызваліць ад расійскай акупацыі больш за 200 квадратных кіламетраў, што зʼяўляецца самым хуткім прасоўваннем украінскай арміі прыкладна за два з паловай гады.
Вызваленыя тэрыторыі размешчаны ў асноўным на ўсход ад Запарожжа – напрамку, на якім расійскія войскі дасягаюць поспеху з лета 2025 года. Зямлі, вызваленыя ўкраінцамі, роўныя плошчы, захопленай расіянамі ў снежні мінулага года.
Паспяховыя ўкраінскія контратакі магчымыя дзякуючы блакаванню спадарожнікавай сувязі для расіянам з дапамогай перадатчыкаў Starlink. Уладам у Кіеве ўдалося дасягнуць гэтага ў супрацоўніцтве з кампаніяй-аператарам сістэмы SpaceX, якая належыць амерыканскаму мільярдэру Ілону Маску.
ПР/юл