Эканомікі краін, якія ў Расіі лічыцца дружалюбнымі, надта малая, каб падсілкоўваць расійскую эканоміку, якая страціла свой найбуйнейшы і найбольш прыбытковы рынак — Еўрапейскі Саюз — і многія іншыя пасля ўварвання ва Украіну.
Rzeczpospolita прыводзіць меркаванне падсанкцыйнага крамлёўскага алігарха Аляксея Мардашова з кампаніі «Северсталь». Ён прызнаў, што галоўнай эканамічнай праблемай Расіі з'яўляецца «недастатковая эканамічная прастора». Таму вельмі важна шукаць надзейных партнёраў у Паўднёвай Амерыцы, на Блізкім Усходзе і ў Азіі, каб стварыць «сапраўды ёмісты агульны рынак».
Пасля ўвядзення санкцый за ўварванне ва Украіну Расія страціла свой найбуйнейшы рынак — ЕС — і многія іншыя рынкі, важныя для расійскага бізнесу, у тым ліку Швейцарыю, Нарвегію, Японію і ЗША. Іх няма чым замяніць. Кітай, Індыя і Турцыя выкарыстоўваюць сітуацыю, каб танна купляць расійскую сыравіну, а іншыя «сяброўскія» гандлёвыя партнёры — гэта бедныя або вельмі бедныя краіны. Паводле слоў Мардашова, цяперашні рынак Расіі налічвае 350 мільёнаў чалавек, але гэта мала. Яго неабходна пашырыць да 700 мільёнаў, уключаючы Іран, В'етнам, Егіпет і Інданезію.
Тым часам у самой Расіі расце песімізм. У канцы мінулага года «Северсталь» Мардашава, як і іншыя кампаніі, якія належаць алігархам, рэзка пагоршыла свае фінансавыя вынікі: у чацвёртым квартале 2025 года кампанія панесла страты ў памеры 17,7 мільярда рублёў. Крызіс у металургічнай прамысловасці параўноўваюць з крызісам 1990-х гадоў, успамін пра якія наводзіць жах на расіян.
«Адсутнасць фінансавых рэсурсаў можа ў доўгатэрміновай перспектыве ператварыць прамысловыя прадпрыемствы ў кучу іржавага металу», — папярэдзіў гендырэктар «Северсталі» Аляксандр Шавялёў, дадаўшы, што найбольшай рызыкай у цяперашні час з'яўляецца поўнае стрыманне развіцця.
нг