Паводле паведамленняў украінскіх СМІ, ноччу ў Львове было чуваць як мінімум два магутныя выбухі.
Мэр горада Андрэй Садовы, які быў на месцы здарэння, заявіў, што ўсё сведчыць пра тэракт:
- Няма сумневаў, што гэта быў тэрарыстычны акт. Пятнаццаці асобам аказваецца медыцынская дапамога, некаторыя з іх у цяжкім стане. Загінула паліцыянтка. Спачуванні сям'і і блізкім. На месцы здарэння працуюць службы хуткай дапамогі. Шкода значная. Пацярпелым будзе аказана неабходная дапамога.
Паводле інфармацыі Львоўскай абласной пракуратуры, паведамленне пра крадзеж са ўзломам у краму паступіла да поўначы. Пасля прыбыцця паліцэйскага патруля адбыўся выбух. Пасля прыбыцця другога патруля адбыўся яшчэ адзін выбух.
Загінула 23-гадовая паліцыянтка. Пашкоджаныя будынкі побач з месцам выбуху, а таксама паліцэйская машына і легкавы аўтамабіль.
ав