Яны прадэманстравалі сваё непрыманне расійскай агрэсіі і выказалі адзінства ў барацьбе за суверэнітэт сваёй радзімы.
24 лютага Кіеў наведалі замежныя палітыкі, у тым ліку з Польшчы – міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі і спікер Сейма Уладзімеж Чажасты.
Падчас свайго візіту ў Кіеў Радаслаў Сікорскі заявіў, што Украіна заслугоўвае статусу кандыдата на членства ў Еўрапейскім Саюзе. «ЕС хоча прыняць Украіну, але не можа вызначыць дакладную дату ўступлення», – заявілі лідары ЕС Антоніа Коста і Урсула фон дэр Ляен, якія знаходзіліся ў Кіеве.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі запэўніў, што падтрымлівае як мага хутчэйшае спыненне вайны.
Самі ўкраінцы стаміліся ад вайны і з надзеяй слухаюць заявы пасля кожнага раўнда мірных перамоваў. Аднак, як яны падкрэсліваюць, што не хочуць міру любой цаной.
ПР/юл