Украінскі лідар дадаў, што бакі таксама абмяркуюць магчымасць абмену палоннымі. Гэта будзе другая сустрэча такога кшталту.
Перад трохбаковымі перамовамі ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з амерыканцамі. Перамоўная група выехала з Кіева ў Жэневу. Перамовы адбудуцца ў чацвер 26 лютага. Перад адʼездам пасланцы пракансультаваліся з Уладзімірам Зяленскім.
Украінская група сустрэнецца з амерыканскімі перамоўшчыкамі Стывам Віткофам і Джарэдам Кушнерам. Прэзідэнт Украіны дадаў, што гэта будзе двухбаковая дыскусія, у першую чаргу аб плане аднаўлення Украіны і падрыхтоўцы да трохбаковай сустрэчы з расіянамі, якая адбудзецца на пачатку сакавіка.
Уладзімір Зяленскі даў зразумець, што падчас трохбаковых перамоваў з Расіяй будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі.
На апошняй трохбаковай сустрэчы ў Жэневе дамоўленасці па тэрытарыяльных пытаннях не ўдалося дасягнуць. Расія хоча, каб усходнія тэрыторыі Украіны былі вернутыя Расіі.
ПР/юл