Нафтаправод «Дружба» быў пашкоджаны падчас расійскіх налётаў, але Венгрыя лічыць, што пашкоджанняў няма і што Украіна наўмысна блакуе транзіт нафты.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен правяла размову па тэлефоне з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім аб паскарэнні рамонту.
«Нашым прыярытэтам з'яўляецца бяспека паставак для нашых дзяржаў-чальцоў»,— падкрэсліла прэс-сакратар Камісіі Ганна-Кайса Ітконен. Гэта асабліва актуальна зараз, калі рэгіён Персідскага заліва ахоплены вайной і ёсць перасцярогі адносна бесперапыннасці паставак нафты і газу.
У сувязі з гэтым Еўрапейская камісія звярнулася да Украіны з просьбай хутчэй адрамантаваць трубаправод. Гэта асабліва актуальна, паколькі дадзенае пытанне блакуе крэдыт ЕС для Украіны ў памеры 90 мільярдаў еўра. Венгрыя заяўляе, што пагодзіцца на здзелку, калі пастаўкі нафты будуць адноўлены.
«Мы ўсведамляем, што час канчаецца», – сказала Паўла Пінью, другая прэс-сакратарка Камісіі. Украіна павінна атрымаць грошы да канца гэтага месяца. У наступным месяцы ўкраінскі бюджэт будзе пусты.
ПР/юл