Прэмʼер-міністр Нідэрландаў Роб Етэн прыбыў з візітам у сталіцу Украіны, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў «Фэйсбуку» ў нядзелю, 8 сакавіка.
«Сёння разам з прэмʼер-міністрам Нідэрландаў Робом Етэнам ля Сцяны памяці ўшанавалі загінулых украінскіх абаронцаў», – напісаў украінскі лідар.
У Офісе прэзідэнта адзначылі, што Роб Етэн прыехаў у Кіеў упершыню пасля прызначэння на пасаду некалькі тыдняў таму.
23 лютага кароль Нідэрландаў зацвердзіў новы ўрад краіны на чале з Робам Этэнам. 38-гадовы палітык стаў самым маладым кіраўніком урада ў гісторыі краіны.
Нідэрланды – адна з еўрапейскіх краінаў, якія моцна і паслядоўна падтрымліваюць Украіну, у тым ліку фінансава, у змаганні з расійскімі агрэсарамі.
вс