У размове з РБК-Украіна начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штабу распавёў пра тое, што ідэя Курскай аперацыі ўзнікла для адбіцця расійскага наступу на Сумы і зніжэння ціску на ўсходнім фронце.
Таксама генерал патлумачыў, што контрнаступ у 2023-м годзе разглядаўся камандаваннем спецыяльных аперацый, як крок, які павінен быў звязаць сілы праціўніка і палепшыць тактычнае становішча Узброеных сіл Украіны на Бахмутскім кірунку.
Таксама вайсковец патлумачыў, што наступленне на Мелітопальскім кірунку планавалася правесці яшчэ ў 2022 годзе, але было адменена з-за баёў за Херсон.
Генерал распавёў, што для Расіі салдаты — гэта «расходны матэрыял». Акупант актыўна выкарыстоўвае тактыку інфільтрацыі, але да мэты даходзіць толькі каля 10%.
Вайсковец зазначыў, што Ўзброеныя сілы Украіны не толькі бароняцца, але маюць і поспехі на фронце. Амаль уся тэрыторыя Днепрапятроўскай вобласці ўжо вызвалена.
На бліжэйшы час украінскі Генеральны штаб мае як мінімум чатыры планы дзеянняў і напрацоўкі для Сіл абароны.
Крыніца: РБК-Украіна/юл