Беларуская Служба

Зяленскі: Украіна ў любы час гатовая да новых мірных перамоваў пры падтрымцы ЗША

10.03.2026 12:15
Украінскі бок запэўніў амерыканскіх перамоўшчыкаў у гатоўнасці Кіева да «стратэгічнай сумеснай працы».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/ANDREW KRAVCHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Украіна гатовая да новых мірных перамоваў, каб спыніць вайну з Расіяй. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы са сваёй перамоўнай камандай заявіў, што ўвага саюзнікаў у цяперашні час сканцэнтравана на канфлікце з Іранам. Па гэтай прычыне ЗША папрасілі адкласці маючую адбыцца сустрэчу па ўкраінска-расійскім канфлікце.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок запэўніў амерыканскіх перамоўшчыкаў у гатоўнасці Кіева да «стратэгічнай сумеснай працы па бяспецы, у прыватнасці, у сферы абароны ад ударных беспілотнікаў».

— Расія спрабуе маніпуляваць канфліктам у сваіх інтарэсах і імкнецца ператварыць напады Ірана на сваіх суседзяў і амерыканскія базы ў другі фронт у вайне Расіі супраць Украіны, — напісаў украінскі прэзідэнт у сацыяльных сетках.


— Гэтага нельга дапусціць. Злу нельга даваць магчымасць каардынавацца, але абарона жыцця павінна быць выразна каардынаваная, — дадаў Уладзімір Зяленскі.

ПР/юл