Расійскія беспілотнікі ўпалі ўначы ў горадзе Балаклея ў Харкаўскай вобласці. Пашкоджана некалькі жылых будынкаў. Украінскія службы працягваюць выратавальную аперацыю. Паведамленняў пра ахвяр няма.
Раней расійскія войскі атакавалі гарады ў Днепрапятроўскай вобласці на ўсходзе Украіны. Чатыры чалавекі атрымалі раненні ў выніку артылерыйскага абстрэлу і атакі з выкарыстаннем баявых беспілотнікаў.
У Крыварожскай вобласці расійскія беспілотнікі знішчылі, сярод іншых цэляў, запраўку, жылыя дамы і газавую інфраструктуру.
У сваю чаргу, Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведаміў, што за апошнія два тыдні лютага «украінскае войска вызваліла тэрыторый больш, чым страціла. Гэта адбылося ўпершыню пасля контрнаступлення УСУ летам 2023 года.
Украінскія сілы вярнулі пад свой кантроль каля 257 кв. км. Найбольшых поспехаў УСУ дасягнулі ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе прысутнасць расійскіх войскаў скарацілася да трох населеных пунктаў, і ў Запарожскай вобласці, дзе са студзеня сіламі УСУ адбіта дзевяць гарадоў».
Аналітыкі ISW лічаць, што паспяховыя контратакі УСУ могуць сарваць план наступальнай кампаніі Расіі вясной-летам 2026 года.
ПР/юл