Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны збіраецца ў Францыю

13.03.2026 13:12
Уладзімір Зяленскі плануе сустрэцца з Эмануэлем Макронам. Прэзідэнты ў першую чаргу хочуць абмеркаваць вайну ва Украіне і дапамогу з Францыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/ROBERT GHEMENT Dostawca: PAP/EPA.

Гэта другі візіт украінскага лідара ў Парыж у гэтым годзе. Перад сустрэчай Елісейскі палац абвясціў, што на сустрэчы будзе абмеркавана падтрымка Украіны ў галіне абароны з боку Францыі і яе еўрапейскіх партнёраў, а таксама дзеянні, накіраваныя на ўзмацненне ціску на Расію.

Чакаецца, што на сустрэчы таксама будзе абмяркоўвацца барацьба з так званым ценявым флотам Расіі. Парыж абвясціў пра гэта да таго, як ЗША часова знялі санкцыі з расійскай нафты.

За дзень да сустрэчы прэзідэнтаў міністры абароны абедзвюх краін пагаварылі па тэлефоне. У мінулым годзе ўкраінцы падпісалі ліст аб намерах што да пакупкі французскіх шматмэтавых самалётаў Rafale.

ПР/юл