Беларуская Служба

Кіеў і Лондан узмацняюць ваеннае супрацоўніцтва

18.03.2026 10:31
Ва ўрадзе Злучанага Каралеўства падкрэслілі, што Украіна не толькі абараняецца ад агрэсіі, але і ўносіць уклад у бяспеку партнёраў і ўмацаванне калектыўнай абароны Еўропы.
-        , , 17  2026 .
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, Лондан, 17 сакавіка 2026 г.PAP/EPA/DAVID CLIFF

Па выніках перамоў у Лондане, якія прайшлі ў аўторак, 17 сакавіка, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі дэкларацыю аб паглыбленым партнёрстве ў сферы бяспекі і абароны.

Бакі дамовіліся развіваць сумесную абаронна-прамысловую і тэхналагічную экасістэму. Гаворка ідзе пра стварэнне вытворчых ліній, даследаванні і распрацоўкі, інтэграцыю ланцужкоў паставак і пашырэнне прамысловага партнёрства.

Ва ўрадзе Злучанага Каралеўства падкрэслілі, што Украіна не толькі абараняецца ад агрэсіі, але і ўносіць уклад у бяспеку партнёраў і ўмацаванне калектыўнай абароны Еўропы.

Кір Стармер заявіў, што ўвага свету павінна заставацца засяроджанай на Украіне, і папярэдзіў: Расія не павінна атрымаць выгаду ад напружання на Блізкім Усходзе, у тым ліку праз рост цэн на нафту або змякчэнне санкцый.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў за падтрымку і заклікаў саюзнікаў дзейнічаць хутчэй.

iar/pap/эж