Украіна разгарнула ў пяці краінах Блізкага Усходу тэхніку супрацьпаветранай абароны, паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў. Гэта зроблена для абароны крытычна важнай і грамадзянскай інфраструктуры. Таксама вядзецца праца па пашырэнні іх дыяпазону.
Рустэм Умераў напісаў у сацыяльных сетках, што ўкраінскія ваенныя спецыялісты працуюць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Саудаўскай Аравіі, Катары, Кувейце і Іарданіі. Праца сканцэнтравана на двух напрамках.
Першы — выкарыстанне ўкраінскіх тэхналогій для супрацьдзеяння паветраным пагрозам, у прыватнасці, атакам беспілотных лятальных апаратаў. Другі — кансультацыі з партнёрамі для ацэнкі сітуацыі і распрацоўкі практычных рашэнняў супрацьпаветранай абароны на аснове вопыту Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дадаў, што яго краіна таксама атрымала дадатковыя запыты ад іншых урадаў.
— Амерыканскі бок таксама звярнуўся да нас па экспертную падтрымку для сваіх вайскоўцаў у двух раёнах рэгіёна. Мы таксама разглядаем запыты ад еўрапейскіх партнёраў, чые сілы размешчаны ў гэтым рэгіёне, — напісаў прэзідэнт Украіны на партале X.
IAR/яс