Украіна вядзе перамовы з краінамі Блізкага Усходу адносна супрацоўніцтва ў сферы супрацьдронавай абароны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, падкрэсліўшы, што Украіна мае значны досвед барацьбы з іранскімі беспілотнікамі, якія Расія выкарыстоўвае ў вайне, а падобныя пагрозы існуюць таксама для краін Персідскай затокі.
— Украіна валодае спецыялізаванымі ведамі. Узамен за аказаную дапамогу нам патрэбная адпаведная падтрымка ў абароне ад балістычнай зброі, а таксама фінансавыя ўкладанні ў абарону. Украіна прапануе ўзаемавыгаднае партнёрства. Мы можам узмацніць тых, хто можа ўзмацніць нас. Сённяшняя сітуацыя ў свеце такая, што толькі скаардынаваныя і сумесныя дзеянні могуць гарантаваць канкрэтныя вынікі і рэальную бяспеку», — заявіў Зяленскі.
Кіеў раней накіраваў у рэгіён не толькі сістэмы барацьбы з беспілотнікамі, але і спецыялістаў для іх абслугоўвання. Паводле РБК-Украіна, гаворка ідзе пра 228 спецыялістаў, якія працуюць у Катары, Саудаўскай Аравіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Кувейце і Іярданіі.
iar/эж