Пуцін абмеркаваў з галоўнымі бізнесменамі фінансаванне арміі і працяг вайны з Украінай.
Пуцін сказаў алігархам, што Расія будзе працягваць баявыя дзеянні, пакуль не захопіць астатніх раёнаў Данбаса ва Украіне, якія яшчэ не ўдалося захапіць.
Таксама стала вядома, што мільярдэр Сулейман Керымаў абяцаў на сустрэчы з Пуціным 100 мільярдаў рублёў (прыкладна 1,23 мільярда долараў).
СМІ паведамляюць, што Керымаў быў сярод групы алігархаў, выкліканых Пуціным у Маскву ў дзень расійскага ўварвання ва Украіну — 24 лютага 2022 года.
У пачатку сакавіка агенцтва Reuters атрымала інфармацыю аб тым, што Крэмль рыхтуецца да магчымага скарачэння на 10% усіх «менш важных» выдаткаў у бюджэце гэтага года. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе залежаць ад росту цэн на нафту, выкліканага вайной ЗША і Ізраіля з Іранам.
PAP/яс