Беларуская Служба

Прэм’ер Ірландыі: Кантакты Венгрыі з Расіяй недапушчальныя

01.04.2026 15:22
Паводле паведамленняў СМІ, у адным з фрагментаў размовы венгерскі дыпламат абяцаў задаволіць просьбу расійскага боку на форуме ЕС.
Flaga Węgier
Flaga Węgier Philippe Sonderegger/Shutterstock

Прэм’ер-міністр Ірландыі Майкл Марцін назваў «недапушчальнымі і трывожнымі» кантакты прадстаўнікоў венгерскага ўрада з Расіяй. Пра гэта палітык заявіў у аўторак, 31 сакавіка, у Варшаве, каментуючы паведамленні пра размовы кіраўніка МЗС Венгрыі Петэра Сіярта з Сяргеем Лаўровым падчас самітаў ЕС.

— Тон гэтых размоў, поўны павагі, выклікае ў нас трывогу. Гэта сапраўды вельмі сур’ёзная сітуацыя, калі ў Еўрапейскім Саюзе мы сутыкаемся з падобнымі паводзінамі. Гэта шмат гаворыць пра характар адносін паміж урадам Венгрыі і Расіі. І гэта сапраўды выглядае вельмі злавесна і з’яўляецца недапушчальным.

Петэр Сіярта ў адказ заявіў, што ў апублікаваных у СМІ размовах няма нічога новага, бо такую ж пазіцыю ён ужо неаднаразова выказваў публічна. Паводле паведамленняў СМІ, у адным з фрагментаў размовы венгерскі дыпламат абяцаў задаволіць просьбу расійскага боку на форуме ЕС.

iar/эж

Прэзідэнт Чэхіі заклікае перагледзець адносіны ЕС і НАТА з Венгрыяй

01.04.2026 09:11
Петр Павел заявіў, што Прага павінна сур’ёзна перагледзець адносіны з Венгрыяй, у тым ліку кантакты з кіраўніком венгерскага МЗС.