Прэм’ер-міністр Ірландыі Майкл Марцін назваў «недапушчальнымі і трывожнымі» кантакты прадстаўнікоў венгерскага ўрада з Расіяй. Пра гэта палітык заявіў у аўторак, 31 сакавіка, у Варшаве, каментуючы паведамленні пра размовы кіраўніка МЗС Венгрыі Петэра Сіярта з Сяргеем Лаўровым падчас самітаў ЕС.
— Тон гэтых размоў, поўны павагі, выклікае ў нас трывогу. Гэта сапраўды вельмі сур’ёзная сітуацыя, калі ў Еўрапейскім Саюзе мы сутыкаемся з падобнымі паводзінамі. Гэта шмат гаворыць пра характар адносін паміж урадам Венгрыі і Расіі. І гэта сапраўды выглядае вельмі злавесна і з’яўляецца недапушчальным.
Петэр Сіярта ў адказ заявіў, што ў апублікаваных у СМІ размовах няма нічога новага, бо такую ж пазіцыю ён ужо неаднаразова выказваў публічна. Паводле паведамленняў СМІ, у адным з фрагментаў размовы венгерскі дыпламат абяцаў задаволіць просьбу расійскага боку на форуме ЕС.
iar/эж